19.02.2026Дзень роднай мовы!
Вось так нашы выхаванцы сустракалі Дзень роднай мовы!
Напярэдадні свята выхавальнікі правялі для дзяцей цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы, прысвечаныя беларускай культуры, традыцыям. У кожнай узроставай групе прайшлі тэматычныя заняткі, падчас якіх выхаванцы знаёміліся з беларускім фальклорам, народнымі гульнямі, слухалі вершы і казкі на роднай мове, знаёміліся з роднымі беларускімі словамі, спрабавалі сябе ў ролі сапраўдных майстроў Мэтай мерапрыемстваў было выхаванне любові і павагі да беларускай мовы, да культурнай спадчыны свайго народа.